Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Гродна за парушэнне правілаў знаходжання затрыманы грамадзяне Кот-д'Івуара

17.09.2018
У Гродна за парушэнне правілаў знаходжання затрыманы грамадзяне Кот-д'Івуара
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

13 верасня ў Гродна пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі затрымалі чатырох грамадзян Кот-д'Івуара.

У маладых людзей, ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў, адсутнічалі дакументы для законнага знаходжання ў Беларусі. Пры сабе ў іх былі электронныя пашпарты заўзятараў FAN ID і нацыянальныя пашпарты. Аднак беларускай візы ў пашпартах не было.

Замежныя грамадзяне прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт. 23.55 КаАП за парушэнне правілаў знаходжання. Да 16 верасня яны павінны ў добраахвотным парадку пакінуць нашу краіну.

  99








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА