Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Замест пашпарта – ноўтбук

17.09.2018
Замест пашпарта – ноўтбук
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

На гэтым тыдні ў Пружанскім раёне ў 800 метрах ад беларуска-польскай граніцы брэсцкія пагранічнікі з дапамогай службовага сабакі затрымалі двух замежных грамадзян.

Мужчыны, грамадзяне Сірыі і Егіпта, прызналіся, што мелі намер наўмысна незаконным шляхам трапіць у Польшчу ў пошуках лепшых умоў жыцця. Дакументаў, якія сведчаць асобу, у іх не было. З сабой замежнікі ўзялі ноўтбук, у якім знаходзіўся файл з копіяй старонак пашпарта грамадзяніна Егіпта.

У дачыненні да затрыманых грамадзян распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму, спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне правілаў знаходжання (ч.1 арт. 23.30, 23.29 і ч.1 арт. 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь). Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5 гадоў. Да момната высвятлення ўсіх абставінаў парушальнікі змешчаныя ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы.


  32








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА