Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Ельскім раёне затрыманы парушальнікі граніцы

12.09.2018
У Ельскім раёне затрыманы парушальнікі граніцы
10 верасня па інфармацыі жыхароў прыграніччча мазырскія пагранічнікі ў 350 метрах ад беларуска-ўкраінскай граніцы затрымалі двух грамадзян Беларусі.

Мужчыны 51 і 49 гадоў прызналіся, што накіроўваліся да граніцы, каб сустрэць сваяка з сумежнага боку, які збіраўся наўмысна незаконна трапіць з Украіны ў Беларусь. Сапраўдных дакументаў для легальнага перасячэння граніцы ў яго не было, толькі пашпарт грамадзяніна СССР. Неўзабаве ад украінскіх калег паступіла інфармацыя аб затрыманні мужчыны 1967 г.н.

У дачыненні да жыхароў Гомельскай вобласці распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму і спробу незаконнага перасячэння граніцы (арт. 23.30 і 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь). Ім пагражае штраф. Па дадзеным факце вядзецца далейшае разбіральніцтва.

  96








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА