Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзяне Расіі спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу

11.09.2018
Грамадзяне Расіі спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу
Раніцай 9 верасня ў Камянецкім раёне брэсцкія пагранічнікі затрымалі трох грамадзян Расійскай Федэрацыі. Усе яны аказаліся жыхарамі Гудэрмескага раёна Чачэнскай Рэспублікі.

Мужчыны 1972, 1978 і 1992 гг.н., якіх выявілі ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-польскай граніцы, пры сабе мелі асабістыя рэчы і мабільныя тэлефоны. Усе трое мелі намер парушыць граніцу з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця ў краінах Заходняй Еўропы.

У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс згодна з арт. 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне пагранічнага рэжыму). Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5 гадоў. Да высвятлення ўсіх абставінаў парушальнікі змешчаны ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы.

  107








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА