Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Паездка праз граніцу за рагамі і металаломам скончылася прыцягненнем да крымінальнай адказнасці

06.09.2018
Паездка праз граніцу за рагамі і металаломам скончылася прыцягненнем да крымінальнай адказнасці
1 жніўня ўступіў у законную сілу прыгавор суда ў дачыненні да грамадзян Беларусі 1981, 1965 і 1967 гг.н. У лістападзе мінулага года ў раёне адсялення ў населеным пункце Чомкава Хойніцкага раёна на аўтамабілі «УАЗ-452» яны наўмысна незаконна перасяклі беларуска-ўкраінскую дзяржаўную граніцу. Мэтай незаконнай паездкі ва Украіну было перамяшчэнне на тэрыторыю Беларусі па-за пунктамі пропуску рагоў дзікіх жывёл і лому чорнага металу. Іх здабывалі ва ўкраінскай частцы зоны адчужэння, а потым незаконна перавозілі на беларускую тэрыторыю для продажу. Супрацьпраўная дзейнасць не засталася бяскарнай - усіх затрымалі гомельскія пагранічнікі.

 За наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы з выкарыстаннем механічнага транспартнага сродку судом Хойніцкага раёна «прадпрымальныя» грамадзяне прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па ч. 1 арт. 371 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў. Выкананне пакарання адтэрмінавана на той жа тэрмін. Прынятае рашэнне імі абскарджвалася, аднак скарга была пакінута без задавальнення, а прысуд без змены.

Варта адзначыць, што ў 2015 годзе ў дачыненні да двух фігурантаў гэтай крымінальнай гісторыі ўжо адкрывалася крымінальная вытворчасць за аналагічнае злачынства, якая была прыпынена судом Брагінскага раёна на падставе закона «Аб амністыі». Як паказаў час, на шлях выпраўлення вышэйпаказаныя грамадзяне не сталі і зноў свядома пайшлі на парушэнне закона.

  107








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА