Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянка Літвы захапілася зборам грыбоў і, заблудзіўшыся, апынулася ў Беларусі

06.09.2018
Грамадзянка Літвы захапілася зборам грыбоў і, заблудзіўшыся, апынулася ў Беларусі
5 верасня смаргонскім пагранічнікам паступіла інфармацыя ад літоўскіх калег аб выяўленні дарожкі слядоў на лініі граніцы ў напрамку беларускай тэрыторыі. Трывожная група, што выехала на месца, на Ашмяншчыне, за два кіламетры ад граніцы, затрымала грамадзянку Літвы.

У ходзе разбору жыхарка пагранічнай вёскі Негібай растлумачыла, што адправілася ў лес за грыбамі, а падчас «ціхага палявання» страціла арыентоўку на мясцовасці і апынуўлася ў Беларусі.

Грамадзянку Літвы аформілі парушальнікам рэжыму дзяржаўнай граніцы, ёй вынесена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання без дэпартацыі. У той жа дзень жанчыну перадалі літоўскаму боку.

  73








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА