Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пінскія пагранічнiкі вярнулі ўкраінскаму сельгаспрадпрыемству статак кароў, якія заблудзіліся і перайшлі граніцу

05.09.2018
Пінскія пагранічнiкі вярнулі ўкраінскаму сельгаспрадпрыемству статак кароў, якія заблудзіліся і перайшлі граніцу
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

Увечары 2 верасня ў Столінскім раёне пагранічны нарад выявiў буйны статак кароў, якi прыйшоў на беларускую тэрыторыю з Украіны. Па факце пераходу граніцы аператыўна былі праінфармаваны ўкраінскія калегі.

На наступны дзень у рамках рабочай сустрэчы пасля выканання шэрагу пагранічных фармальнасцяў усе 178 галоў перадалі сумежнаму боку.

  64








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА