Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пастух з Украіны не ўпільнаваў статак і парушыў граніцу разам з «падапечнымі»

03.09.2018
Пастух з Украіны не ўпільнаваў статак і парушыў граніцу разам з «падапечнымі»
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

Раніцай 1 верасня ў Лельчыцкім раёне падчас маніторынгу ўчастка беларуска-ўкраінскай граніцы мазырскія пагранічнікі затрымалі пастуха-грамадзяніна Украіны. Малады чалавек 2002 г.н. растлумачыў, што парушыў дзяржаўны рубеж, спрабуючы вярнуць на ўкраінскую тэрыторыю адбіўшуюся частку вясковага статка. 

 Жыхар н.п. Познань Ровенскай вобласці аформлены парушальнікам граніцы і правілаў знаходжання і перададзены ўкраінскаму боку. 

Адзначым, што ў гэтым раёне мазырскія пагранічнікі  фіксуюць ужо трэці з пачатку года выпадак пераходу граніцы буйнымі статкамі жывёлы з украінскай тэрыторыі.

  63








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА