Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Гродзенскія пагранічнікі раскрылі схему, якую распрацавалі грамадзяне Расіі, каб трапіць у Польшчу

05.09.2018
Гродзенскія пагранічнікі раскрылі схему, якую распрацавалі грамадзяне Расіі, каб трапіць у Польшчу
Ноччу 3 верасня на пульт дзяжурнага заставы «Пагранічны» паступіла інфармацыя аб спрацоўцы аднаго з участкаў сігналізацыйнага комплексу. Пасля недоўгачасовага пераследу з выкарыстаннем службовага сабакі трывожнай групай у пагранічнай паласе быў выяўлены мужчына 1992 г.н. У ходзе правядзення далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на АЗС каля пункта пропуску «Бераставіца» пагранічнікі затрымалі грамадзянку Расіі 1988 г.н., якая, як мяркуецца, з'яўлялася яго сужыцелькай.

Як высветлілася ў ходзе разбору, жыхары Тульскай вобласці накіроўваліся да сваякоў дзяўчыны ў Славакію, аднак у маладога чалавека не было шэнгенскай візы, а значыць і законных падстаў для ўезду ў Польшчу. Для рашэння праблемы быў распрацаваны няхітры план: хлопец павінен быў адправіцца на сумежную тэрыторыю нелегальна ў абыход пункта пропуску, а дзяўчына сустрэне яго ўжо на польскім баку.

Зараз пара змешчана ў ІЧУ Гродзенскай пагрангрупы, у дачыненні да грамадзяніна Расіі пачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму (арт. 23.29 і 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь). Яго спадарожніцы пагражае больш суровае пакаранне: вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч.1 арт. 371-1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі), якая прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

  106








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА