Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва разгледжаны падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў пагранічных ведамстваў Беларусі і Латвіі

31.08.2018
Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва разгледжаны падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў пагранічных ведамстваў Беларусі і Латвіі

30 жніўня ў н.п. Мір адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў пагранічных ведамстваў Беларусі і Латвіі. Генерал-маёр Анатоль Лапо і генерал Нормундс Гарбарс абмеркавалі сітуацыю на беларуска-латвійскай дзяржаўнай граніцы ў бягучым годзе.

Бакі ацанілі абстаноўку на сумеснай граніцы як стабільную і кантраляваную. Адзначаны высокі ўзровень каардынацыі дзеянняў паміж Полацкім пагранічным атрадам і Даўгаўпілскім упраўленнем. 
У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года назіраецца зніжэнне колькасці фактаў супрацьпраўнай дзейнасці па ўсіх паказчыках: незаконнай транзітнай міграцыі, перамяшчэння тавараў і многім іншым.
Нягледзячы на рост патоку асоб і транспартных сродкаў, якія перасякаюць беларуска-латвійскую граніцу, забяспечваецца рытмічнае функцыянаванне пунктаў пропуску. Высокую эфектыўнасць супрацоўніцтва дэманструе і сумесная пагранічная аперацыя «Кардон - 2018», якая праводзіцца ў дадзены момант.

Таксама высокая ацэнка дадзена двухбаковаму супрацоўніцтву ў галіне рэалізацыі сумесных праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў інтарэсах павышэння эфектыўнасці аховы сумеснага ўчастка дзяржграніцы. Адзначана важнасць сумеснай ініцыятывы па рэалізацыі праекта «Павышэнне эфектыўнасці аховы беларуска-латвійскай «зялёнай» граніцы». На думку Анатоля Лапо і Нормундса Гарбарса, адзін са станоўчых вынікаў рэалізацыі Плана сумесных мерапрыемстваў пагранічных ведамстваў дзвюх краін на 2018 год - навучанне беларускіх пагранічнікаў практычнаму выкарыстанню тэхнічных сродкаў аховы дзяржграніцы, закупленых у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі флагманскай ініцыятывы ЕС «Партнёрства дзеля мабільнасці».

Бакі пацвердзілі агульную зацікаўленасць у захаванні высокай інтэнсіўнасці правадзімых сумесных мерапрыемстваў. Па выніках рабочай сустрэчы дасягнута дамоўленасць надаваць асаблівую ўвагу маніторынгу сітуацыі па пытаннях адносна нелегальнай міграцыі і незаконнага перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на сумесным участку граніцы.


  168








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА