Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Супрацоўнікі атрада пагранкантролю «Мінск» затрымалі парушальніка граніцы з чужым пашпартам

29.08.2018
Супрацоўнікі атрада пагранкантролю «Мінск» затрымалі парушальніка граніцы з чужым пашпартам
27 жніўня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» выяўлена жанчына, якая спрабавала пакінуць Беларусь па чужому дакументу.

Каля 4 гадзін раніцы пры афармленні пасажыраў на авіярэйс у Аўстрыю, пагранічны нарад устанавіў неадпаведнасць знешнасці прад'яўніка дакумента з фотаздымкам ў нідэрландскім пашпарце. У выніку правядзення спецыяльнай праверкі ўстаноўлена, што дакумент належыць іншаму чалавеку.

У ходзе далейшага разбіральніцтва высветлілася, што «ўладальніца» еўрапейскага пашпарта, з яе слоў, на самой справе грамадзянка Конга. У Мінск яна прыехала на цягніку з Масквы. Там жа – у Расіі – яна і набыла дакумент. Жанчына прызналася, што парушыла закон наўмысна ў разліку застацца ў Еўрасаюзе на сталае жыхарства.

У дачыненні да парушальніцы распачаты адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне граніцы). Да высвятлення асобы затрыманая будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ГУУС Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

  179








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА