Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Мужчына спрабаваў перасячы граніцу па падробленым дакуменце

23.08.2018
Мужчына спрабаваў перасячы граніцу па падробленым дакуменце
22 жніўня ў ходзе пагранічнага кантролю ў пункце пропуску “Весялоўка” мужчына прад'явіў пашпарт з прыкметамі падробкі.

Грамадзянін рухаўся пешшу з Беларусі ва Украіну. Пагранічнаму нараду ён паказаў пашпарт на імя грамадзяніна Казахстана. Праверка паказала, што дакумент не адпавядае ўстаноўленаму ўзору.

Распачаты адміністрацыйны працэс за спробу парушэння дзяржаўнай граніцы і правілаў знаходжання. Мужчына затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Праводзіцца далейшая праверка.

  345








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА