Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Каля беларуска-латвійскай граніцы затрымана група нелегалаў з Манголіі

22.08.2018
Каля беларуска-латвійскай граніцы затрымана група нелегалаў з Манголіі
Вечарам 21 жніўня па аператыўнай інфармацыі ў н.п. Чурылава Верхнядзвінскага раёна ў пагранічнай паласе нарад затрымаў пяцярых грамадзян Манголіі. Замежнікі спрабавалі парушыць дзяржаўную граніцу з Беларусі ў Латвію. З выхадцамі з Усходняй Азіі вядзецца далейшае разбіральніцтва для высвятлення іх намераў.

У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму (артыкулы 23.29 і 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь). Ім пагражае штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну тэрмінам да 5 гадоў.

  178








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА