Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Парушальнікі граніцы затрыманыя каля беларуска-ўкраінскай граніцы краіны

21.08.2018
Парушальнікі граніцы затрыманыя каля беларуска-ўкраінскай граніцы краіны
Увечары 20 жніўня ў Столінскім раёне пінскія пагранічнікі за парушэнне дзяржаўнай граніцы затрымалі дваіх невядомых без дакументаў.

У ходзе разбіральніцтва правапарушальнікі заявілі, што з'яўляюцца грамадзянамі Украіны, а парушыць закон маладыя людзі вырашылі дзеля збору ягад і грыбоў у беларускім прыграніччы.

На наступны дзень каля 8 гадзін раніцы пагранічнікі выявілі яшчэ пяцярых парушальнікаў граніцы, іх суайчыннікаў, якія з аналагічнай мэтай адправіліся на беларускую тэрыторыю без дакументаў.

У дачыненні да ўсіх замежнікаў распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 і 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне граніцы і парушэнне правілаў знаходжання). Да моманту высвятлення асобы затрыманыя будуць знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Пінскага пагранічнага атрада. Ім пагражаюць штрафы і дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну на тэрмін да 5 гадоў.

  199








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА