Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянка Малдовы з падробленым дакументам выяўлена на беларуска-ўкраінскай граніцы

20.08.2018
Грамадзянка Малдовы з падробленым дакументам выяўлена на беларуска-ўкраінскай граніцы
У пункце пропуску «Новая Рудня» супрацоўнікі органаў пагранічнай службы затрымалі парушальніка дзяржаўнай граніцы.

Днём 18 жніўня падчас афармлення грамадзян, якія выязджаюць з Беларусі, асаблівую ўвагу пагранічнага нарада прыцягнуў дакумент грамадзянкі Малдовы.

У ходзе спецыяльнай праверкі ўстаноўлена, што жанчына прад'явіла фальшывае пасведчанне на вяртанне. Акрамя адсутнасці ў дакуменце пячаткі кампетэнтнага органа з дапамогай тэхнічных сродкаў выяўлены факт замены фатаграфіі.

Жанчына прызналася ў наўмысным парушэнні закона. Яна патлумачыла, што страціла пашпарт у Расіі, а са сведчаннем «дапамагла» знаёмая.

У дачыненні да затрыманай распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 і 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне граніцы і парушэнне правілаў знаходжання). Адначасова пачата праверка ў адпаведнасці з КПК Рэспублікі Беларусь па факце падробкі дакумента і яго выкарыстання.

  135








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА