Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзяне Беларусі і Украіны спрабавалі парушыць дзяржаўную граніцу

17.08.2018
Грамадзяне Беларусі і Украіны спрабавалі парушыць дзяржаўную граніцу
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

Спробу парушэння дзяржграніцы з Беларусі ўраджэнца горада Віцебска і жыхара населенага пункта Драздынь Ровенскай вобласці спынілі беларускія пагранічнікі.

Увечары 15 жніўня ў раёне вёскі Брузгі Гродзенскага раёна быў выяўлены 20-гадовы жыхар Віцебска. Інфармацыя пра невядомага на рэжымнай тэрыторыі паступіла ад мясцовых жыхароў. Малады чалавек не хаваў свае намеры парушыць заканадаўства аб дзяржаўнай граніцы. Яго асноўная мэта - пошук лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС.

На наступны дзень на беларуска-ўкраінскім рубяжы краіны супрацоўнікі органаў пагранічнай службы затрымалі грамадзяніна Украіны. Мужчына парушыў граніцу дзеля збору дзікаросаў. Замест таго, каб выкарыстоўваць легальны спосаб для гэтых мэтаў - права жыхароў украінскага прыгранічча на спрошчаны пропуск на тэрыторыю Палескага лясгаса - замежнік парушыў закон.

У дачыненні да мужчыны распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 і 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму). У дачыненні да грамадзяніна Украіны - за незаконнае перасячэнне граніцы. Акрамя таго, замежніку пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 3 гадоў.

  202








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА