Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Йемена прад’явіў на граніцы падроблены пашпарт

16.08.2018
Грамадзянін Йемена прад’явіў на граніцы падроблены пашпарт
15 жніўня ў чыгуначным пункце пропуску «Брэст» у ходзе праверкі пасажыраў саставу паведамленнем «Масква - Парыж» пагранічны нарад выявіў замежніка з падазроным дакументам. Мужчына прад’явіў пагранічнікам пашпарт грамадзяніна Нідэрландаў з прыкметамі поўнай падробкі.

Працягнуць міжнароднае падарожжа на цягніку мужчыне не ўдалося. Пазней у яго быў знойдзены пашпарт грамадзяніна Йемена. Выхадзец з Паўднёвай Азіі па падробленым дакуменце спрабаваў перасекчы граніцу для таго, каб у краінах ЕС палепшыць сваё жыццё.

Затрыманы аформлены парушальнікам дзяржаўнай граніцы і правілаў знаходжання (артыкулы 23.29 і 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь). Акрамя адміністрацыйнай адказнасці вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь (Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў). Вядзецца далейшае разбіральніцтва.

  171








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА