Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Непрыкметна не ўдалося: чацвёра парушальнікаў граніцы выяўлены пагранічнікамі на розных напрамках

16.08.2018
Непрыкметна не ўдалося: чацвёра парушальнікаў граніцы выяўлены пагранічнікамі на розных напрамках
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

14 жніўня на розных напрамках беларускія пагранічнікі выявілі і затрымалі жыхароў сумежных краін, якія спрабавалі незаконна перасекчы граніцу. У Столінскім раёне ў выніку спрацоўкі сігналізацыйнага комплексу за паўкіламетра ад беларуска-ўкраінскага дзяржаўнага рубяжа затрыманы грамадзянін Расіі. Жыхар Ніжневартаўска не адмаўляў свае намеры патрапіць ва Украіну да месца свайго нараджэння па-за пунктамі пропуску.

Такім жа нелегальным маршрутам, але ў зваротным напрамку ў тым жа раёне ішоў грамадзянін Украіны. Жыхар Ровенскай вобласці пераследваў іншую мэту - збор дзікаросаў на беларускай тэрыторыі.

Таксама па ягады-грыбы ў Беларусі, ігнаруючы афіцыйнае афармленне, прыйшоў, са слоў, грамадзянін Літвы. Лідскія пагранічнікі затрымалі парушальніка ў 30-і м ад граніцы ў Воранаўскім раёне. Пры сабе ў 54-гадовага мужчыны была толькі карта сацыяльнага страхавання.

У раёне н.п. Краўцоўка Гомельскага раёна трывожная група з дапамогай службовага сабакі за парушэнне граніцы з Украіны ў Беларусь затрымала асобу без грамадзянства. 41-гадовы парушальнік патлумачыў, што абраў незаконны маршрут для таго, каб наведаць сваякоў.

У дачыненні да ўсіх замежных грамадзян распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы (арт. 23. 29 КаАП Рэспублікі Беларусь), некаторым дадаецца адказнасць і па арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) і 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну на розныя тэрміны, а таксама буйныя штрафы.

  187








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА