Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пры афармленні авіярэйса «Мінск-Тбілісі» пагранічнікі выявілі парушальніка граніцы

08.08.2018
Пры афармленні авіярэйса «Мінск-Тбілісі» пагранічнікі выявілі парушальніка граніцы
У пункце пропуску Нацыянальны аэрапорт «Мінск» пагранічнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў пакінуць краіну па чужым пашпарце.

7 жніўня ў час афармлення авіярэйсу «Мінск-Тбілісі» ў аднаго з пасажыраў выяўлены несапраўдны дакумент. У ходзе разбіральніцтва ўстаноўлена, што перададзены пагранічніку пашпарт належыць не прад'яўніку, а яго брату. Грамадзянін Расіі вырашыўся на гэта парушэнне з-за заканчэння тэрміну дзеяння свайго дакумента.

У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай граніцы. Па гэтым факце праводзіцца праверка. Грамадзяніну пагражае буйны штраф і абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

  289








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА