Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Водныя падарожжы па прыграніччы завяршыліся парушэнне закона

06.08.2018
Водныя падарожжы па прыграніччы завяршыліся парушэнне закона
4 жніўня выяўлены два факты парушэння заканадаўства на вадаёмах, размешчаных у пагранічнай паласе. Так, на возеры Шлямы гродзенскія пагранічнікі затрымалі двух грамадзян Польшчы, якія сплаўлялі на байдарцы. Яны патлумачылі, што падчас воднага падарожжа па польскай тэрыторыі страцілі арыенціроўку і ненаўмысна перасеклі граніцу. Іх асобы былі вызначаныя па інфармацыі польскіх калег.

Парушальнікам рэжыму дзяржграніцы вынесена папярэджанне, і ўжо ўвечары ў пункце пропуску «Лясная» грамадзяне перададзены ва ўстаноўленым парадку польскаму боку.

У гэты ж дзень на возеры Белае пінскія пагранічнікі выявілі двух грамадзян Украіны на маторнай лодцы. Свае пашпарты нараду прад'явіць яны не змаглі. Зараз у дачыненні да мужчын праводзіцца праверка, падчас якой і будзе дадзена прававая ацэнка іх дзеянням. Распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне дзяржаўнай граніцы і правілаў знаходжання на беларускай тэрыторыі.

  323








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА