Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Ураджэнца Чачні затрымалі за спробу парушэння беларуска-латвійскай граніцы

06.08.2018
Ураджэнца Чачні затрымалі за спробу парушэння беларуска-латвійскай граніцы
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

Увечары 3 жніўня ў Браслаўскім раёне па аператыўнай інфармацыі пагранічны нарад затрымаў грамадзяніна Расіі.

Ураджэнец Чачні 1978 г. н. спрабаваў парушыць дзяржаўны рубеж з Латвіяй. Як растлумачыў затрыманы, у краіны ЕС ён меў намер трапіць з жадання палепшыць сваё жыццё.

Мужчына прызнаны парушальнікам дзяржаўнай граніцы і пагранічнага рэжыму. Яму прыйдзецца выплаціць штраф. Акрамя таго расіянін будзе дэпартаваны з беларускай тэрыторыі з забаронай уезду ў краіну тэрмінам на 5 гадоў.

  19






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА