Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Дзве грамадзянкі Украіны парушылі граніцу для збору дзікаросаў

02.08.2018
Дзве грамадзянкі Украіны парушылі граніцу для збору дзікаросаў
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

Вечарам 1 жніўня каля беларуска-ўкраінскай граніцы ў Пінскім раёне пагранічны нарад затрымаў дзвюх грамадзянак Украіны. Дзве жыхаркі прыгранічнага Зарэчненскага раёна растлумачылі, што парушылі дзяржаўны рубеж для збору дзікаросаў, не пажадаўшы прайсці належнае афармленне ва ўсталяваных пунктах пропуску.

У адносінах да замежных грамадзян распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы (арт.23.29 КаАП), адной з іх таксама прыйдзецца несці адказнасць і за парушэнне правілаў знаходжання (арт.23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь). Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну тэрмінам да 5 гадоў.

  230








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА