Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пагранічнікі Беларусі і Расіі затрымалі аднаго з арганізатараў незаконнай міграцыі

02.08.2018
 Пагранічнікі Беларусі і Расіі затрымалі аднаго з арганізатараў незаконнай міграцыі
31 ліпеня на расійска-ўкраінскай граніцы ў чыгуначным пункце пропуску «Суземка» супрацоўнікамі Пагранічнага ўпраўлення Федэральнай службы бяспекі Расіі быў выяўлены арганізатар канала незаконнай міграцыі ў Еўрасаюз. Затрыманне адбылося ў выніку рэалізацыі аператыўнай інфармацыі, прадстаўленай спецпадраздзяленнем пагранічнай службы Беларусі.

Зламыснік - 57-гадовы грамадзянін Беларусі - знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку. Мужчына з'яўляецца адным з арганізатараў канала незаконнай міграцыі з Расіі ў краіны ЕС праз тэрыторыю Беларусі. У сувязі з гэтым у яго дачыненні ў маі 2018 года беларускія пагранічнікі распачалі крымінальную справу.

На дадзены момант прымаецца рашэнне аб выдачы мужчыны Рэспубліцы Беларусь для яго прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

  203








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА