Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

На беларуска-ўкраінскім рубяжы краіны мазырскія пагранічнікі затрымалі працоўнага мігранта

01.08.2018
На беларуска-ўкраінскім рубяжы краіны мазырскія пагранічнікі затрымалі працоўнага мігранта
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

31 ліпеня ў раёне населенага пункта Кіраў пагранічны нарад затрымаў парушальніка дзяржаўнай граніцы.

Пры сабе ў мужчыны не было дакументаў. У ходзе разбіральніцтва ён растлумачыў, што з'яўляецца грамадзянінам Украіны і наўмысна парушыў закон. Замежнік адправіўся ў Беларусь, каб знайсці працу.

У дачыненні да правапарушальніка распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы) і 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Да ўстанаўлення яго асобы мужчына будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мазырскага пагранічнага атрада.

  116






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА