Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

180 грамадзян у ліпені не змаглі ажыццявіць запланаваныя загранічныя паездкі

01.08.2018
180 грамадзян у ліпені не змаглі ажыццявіць запланаваныя загранічныя паездкі
Штодня ў ліпені зрываліся ў сярэднім па шэсць паездак за граніцу з-за прадастаўлення грамадзянамі несапраўдных пашпартоў у пунктах пропуску.

Традыцыйна сярод праблемных пашпартоў першае месца займаюць старыя, размаляваныя, падраныя - сапсаваныя уладальнікам. Іх налічваецца больш за 90. На другім месцы каля 70 пратэрмінаваных дакументаў. Сярод іх амаль чатыры дзясяткі сталі несапраўднымі ў выніку замены прозвішча пасля рэгістрацыі шлюбу. Нагадаем, што ў такіх выпадках пашпарт трэба замяніць па заканчэнні месяца. На трэцяй пазіцыі 12 дакументаў, якія знаходзіліся ў спісе згубленых або выкрадзеных. Усяго ж за ліпень пагранічнікі канфіскавалі каля 180 несапраўдных пашпартоў.

У летні сезон 2018 пагранічнікі выявілі каля 400 несапраўдных дакументаў, уладальнікі якіх належным чынам не падрыхтаваліся да замежных паездак, праігнараваўшы рэкамендацыі праверыць пашпарты на наяўнасць старонніх запісаў, размытасцей пячатак і г.д. У выніку яны былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму дзяржаўнай граніцы.

  136






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА