Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Беларускія пагранічнікі спынілі спробу парушэння граніцы з Польшчай

30.07.2018
Беларускія пагранічнікі спынілі спробу парушэння граніцы з Польшчай
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

Вечарам 27 ліпеня гродзенскія пагранічнікі атрымалі аператыўную інфармацыю пра з'яўленне невядомага ў Бераставіцкім раёне. Неўзабаве ў адной з вёсак быў затрыманы грамадзянін Расіі. У ходзе разбіральніцтва 37-гадовы жыхар Омскай вобласці растлумачыў, што меў намер незаконна перасекчы граніцу з Польшчай у пошуках лепшых умоў жыцця. З сабой ён захапіў карту, запалкі, нож, пітную ваду і зменны абутак.

«Турыст» прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы) і 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да замежніка прынята рашэнне аб дэпартацыі з забаронай уезду ў краіну тэрмінам на 5 гадоў.

  139






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА