Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Афіцыйна стартуе сезон збору дзікаросаў на тэрыторыі Палескага лясгаса для жыхароў украінскага прыгранічча

28.06.2018
Афіцыйна стартуе сезон збору дзікаросаў на тэрыторыі Палескага лясгаса для жыхароў украінскага прыгранічча
З 1 ліпеня на ўчастку Пінскага пагранічнага атрада пачне дзейнічаць часовы спрошчаны пропуск грамадзян Украіны для збору дзікаросаў на беларускай тэрыторыі.

З гэтага часу адкрываюцца тры месцы пропуску ў напрамках украінскіх вёсак Драздынь, Бярозавае, Познань. Тут скарыстацца асаблівым парадкам перасячэння граніцы могуць жыхары вызначаных міжурадавым пагадненнем прыгранічных населеных пунктаў Украіны, якія рухаюцца пяшком або на веласіпедах.

У 2018 годзе гэтыя месцы пропуску будуць функцыянаваць з 1 ліпеня па 10 жніўня (з 6.00 да 22.00) і з 1 верасня па 15 лістапада (з 8.00 да 20.00). Аднак магчыма змяненне тэрмінаў і часу, што будзе залежыць ад умоў надвор'я.

Паўналетнім грамадзянам Украіны для таго, каб перасеч граніцу ў названых месцах пропуску неабходна мець пры сабе:
- пашпарт (у выглядзе кніжнага блока);
- даведку з сельскага выканкама з уклееным ці сашчэпленым подпісам старшыні сельсавета і масцікавый пячаткай фатаграфіяй;
- пропуск, выдадзены органамі пагранічнай службы Беларусі на права знаходжання ў пагранічнай паласе;
- імянную квітанцыю аб аплаце за наведванне рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Альманскія балоты».

Непаўналетнія грамадзяне Украіны (да 18 гадоў), якія суправаджаюцца законнымі прадстаўнікамі або іншымі дарослымі асобамі пры наяўнасці натарыяльна заверанага хадайніцтва, павінны прад'явіць:
- пасведчанне аб нараджэнні;
- даведку з сельскага выканкама з уклееным ці сашчэпленым подпісам старшыні сельсавета і масцікавый пячаткай фатаграфіяй.

Пры гэтым непаўналетнія грамадзяне да 14 гадоў павінны быць упісаны ў пропуск на права ўезду (ўваходу) ў пагранічную зону асобы, з якім яны рухаюцца. Грамадзянам з 14 гадоў і старэй ужо неабходна мець пропуск на права знаходжання ў пагранічнай паласе, выдадзены супрацоўнікамі пагранслужбы Беларусі, а таксама імянную квітанцыю, якая пацвярджае аплату за наведванне заказніка. Гэты дакумент сапраўдны на працягу года.

  385








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА