Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

На ўчастку адказнасці Гродзенскай пагранічнай групы затрыманы нелегальны мігрант

28.06.2018
На ўчастку адказнасці Гродзенскай пагранічнай групы затрыманы нелегальны мігрант
25 чэрвеня каля 4 гадзін раніцы ў раёне н.п. Стрэльчыкі ў ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі гродзенскія пагранічнікі затрымалі невядомага, які накіроўваўся ў бок дзяржаўнай граніцы.

Па выніках разбору ўстаноўлена, што 19-гадовы грамадзянін Ірака меў намер незаконна перасеч беларуска-польскую граніцу для пошуку лепшых умоў жыцця ў краінах Еўрасаюза. Пры сабе ён меў стандартны "багаж" парушальніка граніцы: мабільны тэлефон і грошы.

У дачыненні да правапарушальніка распачаты адміністрацыйны працэс згодна з арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы) і ч. 1 арт. 23.30 (парушэнне пгранічнагна рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў нашу краіну да 5 гадоў.



  182






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА