Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Папярэджана спроба кантрабанднага перамяшчэння туш буйной рагатай жывёлы на беларуска-ўкраінскім участку граніцы

19.06.2018
Папярэджана спроба кантрабанднага перамяшчэння туш буйной рагатай жывёлы на беларуска-ўкраінскім участку граніцы
Увечары 18 чэрвеня брэсцкія пагранічнікі прадухілілі спробу перамяшчэння праз беларуска-ўкраінскую граніцу ў Маларыцкім раёне буйной партыі мяса. Такім незаконным бізнесам зараблялі некалькі мясцовых жыхароў. Усе яны першапачаткова праігнаравалі законныя патрабаванні супрацоўнікаў пагранічнай службы аб прыпынку ў пагранічнай паласе і паспрабавалі схавацца ўглыб тэрыторыі Беларусі. Неправамерныя нахабныя дзеянні парушальнікаў вымусілі пагранічнікаў прымяніць зброю. У выніку былі затрыманыя тры транспартных сродкі.

Падчас папярэдняга разбіральніцтва ўстаноўлена, што кіроўцы гэтых іншамарак - жыхары Маларыцкага раёна - паспрабавалі перамясціць з Украіны ў Беларусь па-за пунктамі пропуску 44 тушы буйной рагатай жывёлы. Гэтая партыя перавозілася без выканання санітарных патрабаванняў і, адпаведна, не прайшла абавязковага ветэрынарнага і санітарнага кантролю.

У дачыненні да затрыманых грамадзян распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 «Незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь», 23.30 «Парушэнне пагранічнага рэжыму» і 23.4 «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў» КаАП Рэспублікі Беларусь. Толькі па гэтых артыкулах мужчынам пагражаюць буйныя штрафы ў памеры да 100 базавых велічынь.

Акрамя таго, супрацоўнікамі ДАІ Маларыцкага РАУС у дачыненні да аднаго з грамадзян складзены пратаколы на падставе арт. 18.12 «Парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку» і арт.18.21 «Невыкананне патрабавання аб спыненні транспартнага сродку» КаАП Рэспублікі Беларусь.

Таксама прававую ацэнку ў дачыненні да асоб і тавару дадуць супрацоўнікі мытні па здзейсненым правапарушэнням. Канфіскаваныя тушы ва ўстаноўленым парадку перададзены прадстаўнікам гэтага ведамства.

  109






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА