Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Супрацоўнікі органа пагранслужбы спецыяльнага прызначэння затрымалі вялікагрузны аўтамабіль з фальсіфікаваным алкаголем

21.06.2018
Супрацоўнікі органа пагранслужбы спецыяльнага прызначэння затрымалі вялікагрузны аўтамабіль з фальсіфікаваным алкаголем
Днём 19 чэрвеня ў выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у Калінкавіцкім раёне паблізу н.п. Малыя Аўцюкі на трасе М-10 супрацоўнікамі органа пагранслужбы спецыяльнага прызначэння сумесна з прадстаўнікамі аператыўнай мытні і мазырскімі пагранічнікамі затрыманы вялікагрузны аўтамабіль «DAF» з расійскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, якім кіраваў грамадзянін Беларусі. У іншамарцы таксама знаходзіўся і расіянін.

Падчас агляду транспартнага сродку пагранічнікі выявілі 2000 бутэлек фальсіфікаванай гарэлкі расійскай вытворчасці без акцызных марак. Таксама кіроўцы не змаглі прад'явіць суправаджальныя дакументы на тавар, незаконна ўвезены з Расіі ў Беларусь.

Аўтамабіль з прычэпам і груз перададзены на склад часовага захоўвання «Мазыр - Белмытнясэрвіс», удакладняецца сума ацэнкі алкагольнай прадукцыі. У дачыненні да 29-гадовага грамадзяніна Беларусі супрацоўнікамі аператыўнай мытні пачаты адміністрацыйны працэс па ч.8 арт. 12.23 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку абароту, перамяшчэння, транзіту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў). Праводзіцца далейшая праверка.

  63






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА