Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Нелегальныя мігранты затрыманы на розных кірунках граніцы

18.06.2018
Нелегальныя мігранты затрыманы на розных кірунках граніцы
За выхадныя дні пагранічнікамі былі затрыманыя 8 парушальнікаў дзяржаўнай граніцы. Усе яны апынуліся замежнымі грамадзянамі - Марока, Кубы і Расіі.

16 чэрвеня ў Брэсцкім раёне ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-польскай граніцы выявілі мужчын 33- і 22-х гадоў, якія знаходзіліся ў пагранічнай зоне без належных дакументаў. З сабой у грамадзян Марока былі асабістыя рэчы і мабільныя тэлефоны.

За дзень да гэтага ў Гродзенскім раёне іх суайчыннік таксама беспаспяхова спрабаваў незаконным шляхам трапіць у Польшчу. Праз некалькі гадзін на тым жа ўчастку граніцы быў затрыманы грамадзянін Расіі - жыхар Кабардзіна-Балкарыі. Пры сабе ў 29-гадовага парушальніка былі медыцынская кніжка, пашпарт і асабістыя рэчы. 16 чэрвеня ў сямі кіламетрах ад беларуска-польскай граніцы былі затрыманыя двое грамадзян Кубы.

Усе замежнікі спрабавалі незаконна трапіць у краіны Еўрасаюза ў пошуках лепшых умоў жыцця.

Па ўсіх фактах распачатыя адміністрацыйныя працэсы па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы) і 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Парушальнікі заканадаўства затрыманыя для далейшага разбіральніцтва. Ім пагражаюць штрафы і дэпартацыя.

  219








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА