Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пагранічная эстафета прайшла па ўчастку Лідскага пагранічнага атрада

15.06.2018
Пагранічная эстафета прайшла па ўчастку Лідскага пагранічнага атрада
13 чэрвеня ад Смаргонскай пагранічнай групы эстафету «100 гадоў на варце граніц Айчыны» прыняў Лідскі пагранічны атрад. Першымі эстафету каля помніка Невядомаму салдату ў г.п. Іўе сустракалі ваеннаслужачыя пагранічных пастоў «Сурвілішкі», «Суботнікі» і заставы «Геранёны», прадстаўнікі мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый раёна, устаноў адукацыі, дэпутаты райсавета і мясцовыя жыхары Іўеўшчыны.

Намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Дзяржпагранкамітэта палкоўнік Дзмітрый Квяткоўскі ў сваім выступленні выказаў падзяку жыхарам раёна за тую дапамогу, якую яны аказваюць пагранічнікам ў ахове дзяржаўных граніц Беларусі. Акрамя гэтага ўручыў памятную ўзнагароду карэспандэнту газеты «Іўеўскі край» Анастасіі Шымко. Яна стала пераможцам творчага конкурсу да 100-годдзя пагранічнай службы.

Наступнай кропкай эстафеты стаў сквер каля Кургана Бессмяротнасці ў Лідзе. Кубак і вымпел сустракалі ваеннаслужачыя пагранічнага атрада, актывісты ветэранскай і іншых грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і працоўных калектываў.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня ветэранскай арганізацыі Лідскага пагранічнага атрада, палкоўнік запасу Міхаіл Лукеш. Ён адзначыў, што «ў маштабах гісторыі 100 гадоў - усяго толькі імгненне, але ў маштабах жыцця - чатыры пакаленні. Гэта пакаленне герояў грамадзянскай вайны, якія стаялі ля вытокаў пагранічных войскаў. Гэта і пакаленне герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія цаной свайго жыцця заступілі шлях фашысцкім захопнікам. Гэта пакаленне герояў, якія адстойвалі інтарэсы дзяржавы ў савецка-кітайскім пагранічным канфлікце на востраве Даманскі ў 1969 годзе. І гэта тыя салдаты - пагранічнікі, якія стаяць на абароне нашай суверэннай Беларусі».

14 чэрвеня на цэнтральнай плошчы г.п. Воранава пачаўся чарговы этап эстафеты. Усім гасцям мерапрыемства сваю праграму прадставіў ваенны аркестр Лідскага пагранічнага атрада. Дарэчы, зараз яго артысты рыхтуюцца да фестываля ваенных аркестраў органаў пагранічнай службы, які пройдзе 23-25 чэрвеня ў Смаргоні. Гэта стала выдатнай магчымасцю правесці яркую рэпетыцыю для вялікай аўдыторыі перад фестывалем. 15 чэрвеня ў н.п. Першамайск эстафету прыняла Гродзенская пагранічная група.

  239








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА