Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Чацвёра нелегалаў з Марока затрыманыя каля беларуска-польскай граніцы

15.06.2018
Чацвёра нелегалаў з Марока затрыманыя каля беларуска-польскай граніцы
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар


Ноччу 15 чэрвеня на стацыянарную частка сігналізацыйнага комплекса адной з пагранічных застаў у Бераставіцкім раёне паступіў сігнал спрацоўкі аднаго з участкаў. Трывожная група, якая выехала на ўчастак, выявіла мноства слядоў людзей, якія накіраваліся ў бок беларуска-польскай граніцы. Службовы сабака неўзабаве вывеў пагранічнікаў на парушальнікаў. У 200-х метрах ад граніцы за замах на яе парушэнне былі затрыманыя чацвёра мужчын, якія назваліся грамадзянамі Марока. Пры сабе ў замежнікаў былі толькі мабільныя тэлефоны.
    
Праводзіцца далейшае разбіральніцтва. Усталёўваюцца асобы затрыманых. Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы). Ім пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічынь з дэпартацыяй.

  229








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА