Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Брэсцкія пагранічнікі спынілі спробу парушэння граніцы з Польшчай грамадзянамі Пакістана

14.06.2018
Брэсцкія пагранічнікі спынілі спробу парушэння граніцы з Польшчай грамадзянамі Пакістана
13 чэрвеня ў Брэсцкім раёне за паўкіламетра ад граніцы з Польшчай брэсцкія пагранічнікі за спробу яе парушэння затрымалі пяцярых грамадзян Пакістана.

Маладыя людзі - усё ва ўзросце да 30 гадоў - спрабавалі незаконна трапіць у краіны ЕС у пошуках лепшых умоў жыцця. З сабой яны ўзялі толькі мабільныя тэлефоны і фотаапарат.

Парушальнікі змешчаны ў ІЧУ пагрангрупы для далейшага разбіральніцтва. Пачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы) і 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Ім пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічынь з дэпартацыяй і забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на некалькі гадоў.

  49






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА