Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Эстафета «100 гадоў на варце граніц Айчыны» прайшла па падраздзяленнях Смаргонскай пагрангрупы

13.06.2018
Эстафета «100 гадоў на варце граніц Айчыны» прайшла па падраздзяленнях Смаргонскай пагрангрупы
На ўчастку адказнасці Смаргонской пагранічнай групы, куды эстафета прыбыла 9 чэрвеня, маршрут пралягаў па чатырох раёнах: Пастаўскім, Астравецкім, Ашмянскім і Смаргонскім.

У Ашмянах пагранічную эстафета сустрэлі ваеннаслужачыя падраздзяленняў граніцы, члены іх сем'яў, ветэраны вайны ў Афганістане, ветэраны пагранічнай службы, кіраўнікі раённых грамадскіх аб'яднанняў, дэпутаты райсавета, прадстаўнікі духавенства, гараджане Ашмяншчыны.

У Астраўцы ўдзельнікаў эстафеты вітаў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктар Збігневіч, які таксама падзякаваў пагранічнікаў за добрасумленную службу Радзіме.

У кожным раённым цэнтры на ўрачыстых мітынгах выступілі спецыялісты-кінолагі і ваенны аркестр пагранічнай групы. Для гасцей мерапрыемства разгарнулі мабільную экспазіцыю музея Вялікай Айчыннай вайны і выставу сучаснай зброі і тэхнікі пагранічнікаў.

12 чэрвеня у населеным пункце Трабы адбылася ўрачыстая перадача эстафеты Лідскага пагранічнага атрада.

  50






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА