Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзяне Бангладэш спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу

13.06.2018
Грамадзяне Бангладэш спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу
12 чэрвеня ў Гродзенскім раёне ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-польскай граніцы былі затрыманыя двое грамадзян Бангладэш. Мужчыны 1993 і 1997 гг.н. мелі пры сабе два мабільныя тэлефоны, грашовыя сродкі, асабістыя рэчы і прадукты харчавання.

Як растлумачылі маладыя людзі, у краінах ЕС яны планавалі ўладкавацца ў пошуках лепшых жыццёвых умоў.

У дачыненні да нелегалаў распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы), ч.1.арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) і 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Ім пагражае штраф і дэпартацыя тэрмінам на пяць гадоў.

  41






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА