Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Перу пазбавіўся ад пашпарта ў туалеце аэрапорта

13.06.2018
Грамадзянін Перу пазбавіўся ад пашпарта ў туалеце аэрапорта
11 чэрвеня пры праходжанні пашпартнага кантролю ў пункце пропуску сталічнага аэрапорта пагранічны нарад сярод пасажыраў рэйса «Мілан-Мінск» выявіў жанчыну, якая прад'явіла дакумент, які ёй не належыць. Падчас разбіральніцтва высветлілася, што пашпарт яна ўзяла ў сваёй сваячкі. Гэтым бы здарэнне магло і скончыцца, але яно мела цікавы працяг.

Праз некалькі гадзін у рэжымнай зоне пагранічнікі выявілі замежнага грамадзяніна, які заявіў пра страту пашпарта на тэрыторыі аэрапорта. Падчас разбіральніцтва сталі вядомыя цікавыя факты: мужчына і раней затрыманая грамадзянка Перу - яго жонка - разам прыляцелі ў Беларусь з чужымі дакументамі.

Прапусціўшы сваю жонку наперад на пашпартны кантроль ён, убачыўшы, што яе затрымалі, вырашыў пачакаць. Зайшоўшы ў туалетны пакоі і пераапрануўшыся, замежнік вырашыў пачакаць сыход пагранічнікаў. Пасля дзвюх гадзін чакання грамадзянін Перу пазбавіўся ад чужога пашпарта, змыўшы яго ва ўнітаз.

Сямейная пара затрыманая да высвятлення асобы. За спробу парушэння дзяржграніцы ў дачыненні да жанчыны складзены пратакол па арт. 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь. За выкарыстанне загадзя падробленага дакумента заканадаўства Беларусі прадугледжвае і крымінальную адказнасць па арт.380 КК Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да грамадзяніна Перу складзены пратакол па артыкуле 23.31 КаАП. За парушэнне рэжыму дзяржаўнай граніцы мужчыне пагражае штраф і дэпартацыя.

  144








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА