Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзяне Расіі і Кубы спрабавалі незаконна трапіць у ЕС

12.06.2018
Грамадзяне Расіі і Кубы спрабавалі незаконна трапіць у ЕС
11 чэрвеня ў Гродзенскім раёне з розніцай у некалькі гадзін пагранічнікі ў непасрэднай блізкасці ад граніцы затрымалі двух парушальнікаў.

Імі апынуліся 34-гадовы грамадзянін Кубы і 67-гадовы грамадзянін Расіі. Абодва спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу ў пошуках лепшых умоў жыцця. Прычым, жыхар горада Пячоры «штурмуе» беларуска-польскую граніцу паўторна. Тэрмін забароны ўезду ў нашу краіну ў яго яшчэ не мінуў.

У адносінах да замежных грамадзян распачаты адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы) і частцы 1 арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Грамадзяніну Кубы пагражае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафа і дэпартацыя. У дачыненні да грамадзяніна Расійскай Федэрацыі вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Беларусь. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

  101






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА