Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пашпарты старыя - праблемы новыя

11.06.2018
Пашпарты старыя - праблемы новыя
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

За тры дні беларускія пагранічнікі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму дзяржаўнай граніцы 25 чалавек. Усе яны прад'явілі на граніцы несапраўдныя дакументы. 70 працэнтаў з гэтага ліку склалі нашы суайчыннікі. Таксама з несапраўднымі дакументамі спрабавалі перасекчы граніцу грамадзяне Расіі, Арменіі, Малдовы і Украіны.

Сярод асноўных парушэнняў, выяўленых у ходзе пагранічнага кантролю, - трухлявы стан дакументаў, уздзеянне на іх вільгаці, заканчэнне тэрміну дзеяння ў сувязі са зменай прозвішча, адсутнасць некаторых старонак і самастойныя спробы ўклеіць іх. Таксама грамадзяне рухаліся праз граніцу па пашпартах, якія значацца ў базе дадзеных як згубленыя або выкрадзеныя.

Так, 9 чэрвеня ў пункце пропуску «Макраны» з розніцай у некалькі гадзін брэсцкія пагранічнікі затрымалі двух мужчын і жанчыну, жыхароў Брэсцкай вобласці. Жанчына пасля заключэння шлюбу «забылася» змяніць пашпарт. Замуж яна выйшла больш за 4 гады таму. У аднаго з мужчын быў цалкам разарваны пашпарт і потым самастойна зклеены, у другога - падвергнуўся ўздзеянню вадкасці.

Грамадзяне Малдовы і Арменіі прад'явілі несапраўдныя пашпарты з мінулымі тэрмінамі дзеянні. Праз граніцу яны прапушчаныя не былі. Ім рэкамендавана звярнуцца ў пасольствы сваіх краін.

Нашым суайчыннікам у адпаведнасці з арт.23.31 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне рэжыму дзяржаўнай граніцы) вынесеныя папярэджанні і праз граніцу яны таксама не прапушчаны. Пашпарты былі канфіскаваныя. Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле складае штраф да 50 б.в.

  57






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА