Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Жыхар Гомельскай вобласці спрабаваў уехаць ва Украіну па пашпарце брата

08.06.2018
Жыхар Гомельскай вобласці спрабаваў уехаць ва Украіну па пашпарце брата
7 чэрвеня ў пункце пропуску «Макраны» пагранічнікі затрымалі парушальніка граніцы. Ім аказаўся, са слоў, 29-гадовы жыхар Жыткавічаў. Мужчына на пашпартным кантролі прад'явіў пашпарт, якi не належыў яму.

Падчас разбіральніцтва было ўстаноўлена, што яго дакумент згарэў падчас пажару, таму ён вырашыў скарыстацца пашпартам роднага брата. Ва Украіне ён хацеў знайсці працу, таму паездку ён адмяніць не мог, а атрымаць новы пашпарт не захацеў.

Мужчына ўтрымліваецца ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы). Узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з дадзеным артыкулам мужчыне пагражае штраф або грамадскія або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

  259








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА