Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Двое беларусаў «адзначыліся» ў беларуска-літоўскім прыграніччы адначасова па некалькіх артыкулах КаАП Беларусі

07.06.2018
Двое беларусаў «адзначыліся» ў беларуска-літоўскім прыграніччы адначасова па некалькіх артыкулах КаАП Беларусі
Увечары 6 чэрвеня нарад выявіў у пагранічнай паласе двух невядомых, якія не выканалі законныя патрабаванні ваеннаслужачых аб спыненні. Вынік праследавання стала затрыманне аднаго з мужчын у 800-х метрах ад беларуска-літоўскай граніцы. Жыхар Астравецкага раёна не змог прад'явіць дакументы, якія даюць права знаходжання на рэжымнай тэрыторыі. Праз паўгадзіны быў затрыманы другі парушальнік, які рухаўся на матацыкле, жыхар н.п. Лоша.

У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што акрамя парушэння беларусамі пагранічнага рэжыму і непадпарадкавання законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў да аднаго з затрыманых ёсць пытанні і па лініі ДАІ. Супрацоўнікамі Астравецкага РАУС 27-гадовы грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне патрабаванняў сігналаў рэгулявання дарожнага руху, а таксама парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку.

Акрамя таго, да гэтага часу дзейнічае забарона на наведванне лясоў у многіх раёнах Беларусі ў сувязі з высокай пажарнай небяспекай. За парушэнне дадзеных патрабаванняў жыхары прыгранічча таксама адкажуць ў адпаведнасці з заканадаўствам - выплатай штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь.

  199








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА