Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

На беларуска-ўкраінскай граніцы адбылася цырымонія перадачы астанкаў пагранічніка-беларуса, які загінуў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны

06.06.2018
На беларуска-ўкраінскай граніцы адбылася цырымонія перадачы астанкаў пагранічніка-беларуса, які загінуў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны
6 чэрвеня на беларуска-ўкраінскай граніцы на тэрыторыі паміж пунктамі пропуску «Новая Гута» - «Новыя Ярылавічы» адбылася цырымонія перадачы астанкаў ураджэнца Беларусі, малодшага сяржанта Цімафея Андрэевіча Марозава.

Ваеннаслужачы 21-га кавалерыйскага палка Заходняй пагранічнай акругі ў ліпені-жніўні 1941 г. у ходзе гераічных баёў па абароне Украінскай ССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінуў у раёне сяла Подвысокае Новаархангельска раёна Кіраваградскай вобласці Украіны. На гэтай тэрыторыі на працягу ўжо некалькіх гадоў вядуцца пошукавыя работы, у выніку якіх былі выяўленыя масавыя пахаванні савецкіх воінаў, якія загінулі ў ліпені-верасні 1941 года. Дзякуючы карпатлівай працы пошукавікоў і судмедэкспертаў некаторых загінулых удалося ідэнтыфікаваць. Сярод іх - астанкі пагранічніка, малодшага сяржанта Марозава Цімафея Андрэевіча, ураджэнца Беларускай ССР.

Арганізацыя, якая праводзіць раскопкі, не змагла знайсці яго сваякоў, якія пражываюць на тэрыторыі беларускай дзяржавы, таму праз Дзяржпагранслужбу Украіны звярнулася ў Дзяржпагранкамітэт Беларусі з просьбай разгледзець пытанне аб перадачы ведамству астанкаў і салдацкага медальёна малодшага сяржанта Марозава. Пасля ўдакладнення інфармацыі было ўстаноўлена, што Цімафей Андрэевіч - ураджэнец вёскі Судзілавічы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Аднак сваякоў пагранічніка знайсці не ўдалося: яго родная вёска ў гады вайны была цалкам знішчаная і адроджана толькі ў пасляваенны перыяд.

На цырымоніі перадачы астанкаў выступілі прадстаўнікі Дзяржпагранкамітэта Беларусі і Дзяржпагранслужбы Украіны, пошукавага атрада «Зялёная Брама», атрадаў «Юны сябар пагранічніка» абедзвюх краін. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Кіраваградскай, Чарнігаўскай, Гомельскай абласцей і духавенства.

Намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Уладзімір Маісеенка ад імя кіраўніцтва пагранічнага ведамства і ад усіх беларускіх пагранічнікаў выказаў словы сардэчнай падзякі кіраўніцтву Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны за аказанне садзейнічання ў перадачы астанкаў воіна-пагранічніка. Асобныя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас валанцёраў пошукавага атрада «Зялёная Брама», якія вяртаюць з нябыту тых, хто лічыўся зніклым, і чый лёс была невядомы.

Як адзначыў Уладзімір Маісеенка, цяпер сям'ёй малодшага сяржанта Марозава будуць усе пагранічнікі Рэспублікі Беларусь, бо кожны, хто адзеў зялёныя пагоны, верай і праўдай выконваў свой доўг, становіцца часткай адной вялікай сям'і. Ён таксама выказаў пажаданне прысутным, каб нашы народы жылі ў міры і згодзе, а памяць аб подзвігу салдат Айчыны была святой.

Перапахаванне астанкаў малодшага сяржанта Марозава адбудзецца ў в. Тарасава (Мінскі раён) на тэрыторыі храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.

  339








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА