Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Няспраўныя дакументы сталі прычынай сарванай паездкі ва Украіну беларускіх грамадзян

06.06.2018
Няспраўныя дакументы сталі прычынай сарванай паездкі ва Украіну беларускіх грамадзян
***Фота носіць ілюстрацыйны характар

5 чэрвеня ў пункце пропуску «Макраны» пры афармленні на выезд з Беларусі ва Украіну іншамаркі Audi брэсцкія пагранічнікі выявілі двух парушальнікаў рэжыму граніцы.

Імі апынуліся жыхары Гродзенскай вобласці, муж і жонка. Абодва прад'явілі несапраўдныя пашпарты. У іх дакументах былі адарваныя ад кніжнага блока старонкі і потым самастойна ўклеены скотчам. Шлюбная пара патлумачыла, што дакументы ім парвалі дзеці. Сваю праблему яны вырашылі выправіць простай клейкай стужкай.

Праз некалькі гадзін у вышэй згаданым пункце пропуску 44-гадовы жыхар Драгічынскага раёна таксама прад'явіў пагранічнаму нараду пашпарт, у якім усе старонкі былі раней разарваныя пасярэдзіне і зноў змацаваныя клеем.

Нашым суайчыннікам, у адпаведнасці з арт.23.31 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне рэжыму дзяржаўнай граніцы), вынесеныя папярэджанні. Пашпарты былі канфіскаваныя. Праз граніцу яны не прапушчаны. Усім парушальнікам неабходна звярнуцца ў органы ўнутраных спраў па месцы жыхарства для замены дакументаў.

  128






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА