Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянка Арменіі спрабавала незаконна выехаць у Польшчу

04.06.2018
Грамадзянка Арменіі спрабавала незаконна выехаць у Польшчу
Раніцай 1 чэрвеня ў аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» падчас пагранічнага кантролю пасажыраў аўтобуса паведамленнем «Масква - Ашаффенбург» была выяўлена грамадзянка Арменіі з падазронымі дакументамі.

Пагранічнікі ў пашпарце 60-гадовай жанчыны выявілі прыкметы частковай падробкі - адбітак мастычнай пячаткі, якая замацоўвае і сцвярджае падаўжэнне тэрміну дзеяння дазвольнага запісу на выезд за граніцу.

Распачаты адміністрацыйны працэс за замах на парушэнне дзяржаўнай граніцы з Беларусі ў Польшчу. Для далейшага разбіральніцтва грамадзянка Арменіі затрыманая і змешчаная ў ізалятар часовага ўтрымання Брэсцкай пагранічнай групы. Парушальніцу чакае дэпартацыя.

  40






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА