Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Эстафета «100 гадоў на варце граніцы Айчыны» рухаецца па паўднёва-ўсходніх рубяжах краіны

04.06.2018
Эстафета «100 гадоў на варце граніцы Айчыны» рухаецца па паўднёва-ўсходніх рубяжах краіны
31 мая ваеннаслужачыя Пінскага пагранічнага атрада перадалі эстафету «100 гадоў на варце граніцы Айчыны» мазырскім пагранічнікам. У Жыткавічах адбылася ўрачыстая перадача кубка і вымпела эстафеты. Мітынгі таксама прайшлі ў Глушкевічы, Лельчыцах, Ельску, Нароўлі і Мазыры. У рамках святочных мерапрыемстваў адбыліся паказальныя выступленні пагранічнікаў. Прадстаўнікі гістарычнага клуба «Пошук» арганізавалі рэканструкцыю бою часоў Вялікай Айчыннай вайны. У рамках эстафеты святочны настрой гасцям свята ствараў ваенны аркестр Мазырскага пагранічнага атрада.

У эстафетную групу акрамя прадстаўнікоў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта таксама ўвайшла мабільная экспазіцыя Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якая адлюстроўвае доўгі і нялёгкі шлях савецкіх воінаў і беларускіх партызан да вызвалення Беларусі. Яна даступная для ўсіх жыхароў прыгранічча. Акрамя таго, усе жадаючыя змаглі наведаць выставу зброі, ваеннай формы адзення, тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны, узораў сучаснай зброі. Мноства эмоцый у гледачоў выклікала выступленне кінолага са службовым сабакам.

3 чэрвеня ў Хойніках эстафету прыняла Гомельская пагранічная група. На яе ўчастку адказнасці ўдзельнікі пабывалі ў Брагіне і Камарыне. Далейшы маршрут праходзіць праз Лоеў і Гомель (5 чэрвеня), н.п. Маркавічы, Новую Гуту, Церахоўку і Добруш (6 чэрвеня).

Пасля правядзення ўрачыстых мітынгаў ваенны аркестр Гомельскай пагранічнай групы прадставіць жыхарам прыгранічча свае выступленні.

У мерапрыемствах эстафеты прымаюць удзел прадстаўнікі выканаўчай улады вобласці, раёнаў і горада Гомеля, ветэраны пагранічнай службы, прадстаўнікі праваслаўнай царквы і грамадскіх арганізацый, навучэнцы кадэцкага вучылішча, школ.

  257








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА