Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Маскве прайшло 79-ае пасяджэнне Савета камандуючых пагранічнымі войскамі

31.05.2018
У Маскве прайшло 79-ае пасяджэнне Савета камандуючых пагранічнымі войскамі
28 мая ў г. Маскве беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніком Дзяржпагранкамітэта генерал-маёрам Анатолем Лапо прыняла ўдзел ў 79-ым пасяджэнні Савета камандуючых пагранічнымі войскамі. Яго старшынёй выступіў першы намеснік Дырэктара - кіраўнік Пагранічнай службы ФСБ Расіі генерал арміі Уладзімір Кулішоў.

У ходзе пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі становішча на знешніх граніцах дзяржаў-удзельніц СНД і тэндэнцыях яе развіцця, актуальныя пытанні практычнага ўзаемадзеяння Каардынацыйнай службы СКПВ з рэгіянальнымі структурамі міжнародных арганізацый па выяўленню пагроз пагранічнай бяспекі дзяржаў - удзельніц СНД, якія выходзяць з тэрыторыі Афганістана, практыку ўзаемадзеяння пагранічных ведамстваў і міністэрстваў унутраных спраў дзяржаў у сферы абмену інфармацыяй пры ажыццяўленні міждзяржаўнага вышуку асоб у інтарэсах аховы знешніх граніцаў і шэраг іншых.

Анатоль Лапо падчас свайго выступлення асвятліў ход падрыхтоўкі і правядзення сумеснай спецыяльнай аперацыі «Захад - 2018». Кіраўнік беларускага пагранічнага ведамства выказаў упэўненасць, што назапашаны шматгадовы вопыт, практыка правядзення сумесных спецыяльных аперацый і ў далейшым будуць садзейнічаць умацаванню пагранічнай бяспекі на знешніх граніцах дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Правядзенне чарговага пасяджэння Савета камандуючых запланавана ў другім паўгоддзі 2018 года на тэрыторыі Кыргызскай Рэспублікі.

  46






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА