Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Парушальнік з Расіі затрыманы ў Гродзенскім раёне

30.05.2018
Парушальнік з Расіі затрыманы ў Гродзенскім раёне
Уначы 30 мая ў пагранічнай зоне ў Гродзенскім раёне за спробу парушэння граніцы з Беларусі ў Польшчу затрыманы грамадзянін Расіі.

Мужчына 1985 г.н. пры сабе меў планшэт з пракладзеным маршрутам да дзяржаўнай граніцы, два iPhone з сім-картамі беларускага і расійскага аператараў сувязі, невялікія сумы грошай у польскай, еўрапейскай і беларускай валютах, а таксама замежны пашпарт.

У дачыненні да жыхара Краснадарскага краю распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы) і ч.1 арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму). Яму пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічынь з дэпартацыяй і забаронай уезду ў Беларусь.

  290








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА