Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Сёння - 100 гадоў пагранічнай службе

28.05.2018
Сёння - 100 гадоў пагранічнай службе
28 мая 2018 года ў Беларусі адзначаецца Дзень пагранічніка і 100-гадовы юбілей пагранічнай службы. У Мінску традыцыйна сёння цэнтрам урачыстасцяў стала Плошча Перамогі. Менавіта тут камандаванне і афіцэры пагранічнага ведамства, ветэраны службы ўсклалі вянкі да манумента Перамогі.

Як адзначыў Першы намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Буткевіч, большая частка пагранічнікаў зараз знаходзіцца на ахове дзяржаўнай граніцы. І кожны ўсведамляе і разумее, што ад яго дзеянняў залежыць бяспека краіны. Ён таксама дадаў, што пагранічная служба Беларусі прайшла вялікі шлях і сучасная беларуская граніца высокатэхналагічная, але галоўным дасягненнем і патэнцыялам з'яўляюцца людзі. Ігар Буткевіч выказаў упэўненасць, што тыя воіны-пагранічнікі, якія сёння служаць на заставах, і калі спатрэбіцца сапраўды гэтак выканаюць свой воінскі абавязак, як выканалі іх бацькі і дзяды.

Працягам традыцый у гэты дзень стала праходжанне святочных калон для ўскладання вянкоў і кветак на востраў Мужнасці і Смутку як даніна памяці і павагі воінам-інтэрнацыяналістам. Такім чынам, сучасныя пагранічнікі яшчэ раз успамінаюць пра гераічнае мінулае беларускага народа, аб настойлівай неабходнасці і ў далейшым прыкладаць усе сілы для фарміравання ў падрастаючага пакалення высокіх маральных якасцей грамадзяніна і патрыёта сваёй Айчыны.

Таксама ў гэты ж дзень дадзены старт эстафеце «100 гадоў на варце граніц Айчыны», якая пройдзе ўздоўж усёй дзяржаўнай граніцы. Урачыстыя тэматычныя мерапрыемствы ў рамках маштабнай акцыі пройдуць у больш чым 40 населеных пунктах прыгранічча з удзелам мабільнага музея Вялікай Айчыннай вайны. Завершыцца эстафета 22 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».

  59






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА