Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У пункце пропуску «Макраны» ў жыхара Брэста канфіскавана больш за 13 кілаграмаў срэбра

20.05.2018
У пункце пропуску «Макраны» ў жыхара Брэста канфіскавана больш за 13 кілаграмаў срэбра
19 мая ў пункце пропуску «Макраны» пагранічнікі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі АБЭЗ АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста выявілі пласціны з металу шэрага колеру (як мяркуецца, срэбра) агульнай вагой 13,6 кілаграма.

Метал быў спакаваны ў 2 поліэтыленавых пакеты, якія былі схаваныя пад сядзеннем мікрааўтобуса. Машына ехала на выезд з Рэспублікі Беларусь па «зялёным» калідоры. Кіраваў аўтамабілем жыхар горада Брэста 1968 года нараджэння.

Прадметы адміністрацыйна-мытнага правапарушэння канфіскаваныя супрацоўнікамі Брэсцкай мытні і накіраваныя на экспертызу. Папярэдняя сума ацэнкі ўстанаўліваецца.

  142








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА