Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Жыхар Міншчыны на граніцы наўмысна прад'явіў пашпарт сваяка

18.05.2018
Жыхар Міншчыны на граніцы наўмысна прад'явіў пашпарт сваяка
*** Фота носіць ілюстрацыйны характар

18 мая ў пункце пропуску «Олтуш» пагранічны нарад затрымаў мужчыну, які прад'явіў чужы пашпарт. Грамадзянін Беларусі меў намер выехаць з краіны ва Украіну на аўтамабілі.

Дакумент, які жыхар Нясвіжскага раёна прад'явіў у ходзе кантролю, належыць яго сваяку. Ён наўмысна выкарыстаў яго для перасячэння дзяржаўнай граніцы. Чаму грамадзянін не скарыстаўся ўласным - высветліцца падчас разбіральніцтва.

Мужчына ўтрымліваецца ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы). Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч.1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з дадзеным артыкулам мужчыне пагражае штраф, або грамадскія працы, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

  191








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА